Колькі ў нас птушак?

198

sinica1АДКАЗАЦЬ на гэта пытанне можна будзе пасля заканчэння кампаніі «Зімовыя ўлікі птушак», якую штогод праводзіць у сту­дзені грамадская арганізацыя  «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) пры падтрымцы Нацыянальнай акадэміі навук і Рэспуб­ліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва, кампаніі «Yukon Advanced Optics». Каардынатарам мерапрыемства другі год выступае раённае ад­дзяленне АПБ.

Зімовы ўлік  — гэта традыцыйная форма вывучэння становішча птушак роднага краю ў зімовы перыяд. Назіранне за імі мае свае перавагі для тых, хто пачынае цікавіцца прыродай, бо зімой птушак менш і трымаюцца яны чародамі, прылятаюць да кармушак, і таму іх вельмі лёгка заўважыць. Нягле­дзячы на тое, што ў зімовых улі­ках прымаюць
удзел аматары, атрыманыя вы­нікі з’яўляюцца каштоўным навуковым матэрыялам, які дае магчымасць адказаць на многія пытанні, што тычацца асаблівасцей паводзін птушак, кліматычных змяненняў.

Якія ж вынікі кампаніі 2009 года? У зімовых уліках птушак у населеных пунктах прыняў удзел 1151 назіральнік. Усяго ў гарадах і вёсках Беларусі на зімоўцы зарэгістраваны 64 віды птушак. Агульная колькасць адзначаных склала амаль 35 тысяч асобін. Сярод іх ёсць віды, якія з’яўляюцца пералётнымі, але, тым не менш, засталіся ў нас зімаваць. Гэта берасцянкі, канаплянкі, белыя пліскі, малінаўкі. Самым на­зіраемым відам у населеных пунк­тах стала каўка — 5298 рэгістрацый, а таксама палявы верабей — 3617 і вялікая сініца — 3441 рэгістрацыя. А ў студзені мінулага го­да ў рамках вышэйназванай кампаніі прайшла акцыя «Птуш­кі на кармушцы». Было прапанавана паназіраць за птушкамі і падлічыць тых, якія наведваюць кармушкі. Дзякуючы назіранням 282 удзельнікаў (такі вынік акцыі), высветлілі, што ў вы­значаныя дні кармушкі наведа­ла 28 відаў птушак. За перыяд правядзення ак-
цыі на кармушках адзначаны больш за 3 тысячы птушак. Самымі звы­чай­ны­мі наведвальнікамі сталі вялікая сініца — 973 рэгістрацыі, дамавы верабей — 969, палявы верабей — 193. Часцей сталі прылятаць да кармушак зімуючыя госці — гілі і амялушкі, ра­дзей — звычайныя зелянушкі. Сярод назіраемых птушак ёсць усеагульныя любімцы — сойкі, таўстадзюбы, попаўзні.

Раённае аддзяленне грамад­скай арганізацыі АПБ выказвае падзяку ўсім удзельнікам зімовых улі­каў птушак, якія паведамілі пра свае назіранні. Спа­дзяёмся, што вы не застаняцеся абыякавымі і сёлета. Прыняць удзел у зімовых уліках вельмі проста, і гэта можа зрабіць кожны жадаючы. Неабходна ў адзін з дзён студзеня выйсці ў парк або па дарозе на работу ці вучобу палі­чыць усіх убачаных птушак. Пра свае назіранні можна паведаміць па тэлефонах (8029) 559-11-01 (МТС), (8029)345-67-00 (Velkom) або адправіць SMS на кароткі нумар 0841. Вынікі ўлікаў таксама можна даслаць па электроннай пошце info@ptushki.org або ўвесці ў рэжыме он-лайн на сайце АПБ www.ptushki.org. Аўтары, якія паведамяць пра свае назіранні да 7 лютага, прымуць удзел у розыгрышы палявых бінокляў кампаніі «Yukon Ad­vanced Optics».

Згадзіцеся, за птушкамі можна назіраць і атрымліваць ад гэтага задавальненне, зарад бадзёрасці і здароўя, ім можна радавацца, знаходзячыся ў горадзе ці вёсцы, у полі ці ў лесе.

А. ПАРШУТА.

Старшыня раённага аддзялення

грамадскай арганізацыі

«Ахова птушак Бацькаўшчыны».