Касі, каса! Як вядзецца корманарыхтоўка ў ААТ «Сваткі»

225

СЯРОД гаспадарак, якія гэтымі чэрвеньскімі днямі актыўна ўключыліся ў зялёнае жніво, — ААТ “Сваткі”. Вядома, поспех справы на сенажаці вызначаюць механізатары, якія стараюцца ад душы.

Як паведаміў галоўны аграном таварыства Аляксей Окішаў, сёлета для грамадскага статка запланавана нарыхтаваць 400 тон сена, 12 500 тон сенажу і 12 000 тон сіласу.

— Прычым з усёй масы сенажу думаем 2 200 тон закруціць у рулоны і 10 300 тон закласці ў траншэі, — расказвае Аляксей Пятровіч. — Сілас збіраемся закладваць з кукурузы і аднагадовых траў. Што датычыць сена, то стараемся як мага паўней выкарыстаць для яго нарыхтоўкі маладую траву — мяккую, сакавітую. Задача пастаўлена перад механізатарамі няпростая. Але ўпэўнены, што хлопцы з ёй справяцца. Яны ж у нас усе як на падбор — руплівыя, адказныя, не прывыклі пасаваць перад цяжкасцямі. Даведзеныя заданні не толькі выконваюць, але і перавыконваюць. Тэхніку падрыхтавалі належным чынам. А калі што — на дапамогу прыйдуць рамонтнікі пад кіраўніцтвам інжынернай службы. Забяспечаны ўдзельнікі зялёнага жніва і гарачымі абедамі.

Касі, каса! Як вядзецца корманарыхтоўка ў ААТ "Сваткі"Касі, каса! Як вядзецца корманарыхтоўка ў ААТ "Сваткі" Касі, каса! Як вядзецца корманарыхтоўка ў ААТ "Сваткі" Касі, каса! Як вядзецца корманарыхтоўка ў ААТ "Сваткі"Касі, каса! Як вядзецца корманарыхтоўка ў ААТ "Сваткі"

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 11 чэрвеня