Канцэрт са Свірскага дома-інтэрната прывезлі ў Вузлу

307

Сёння ў аддзяленне забеспячэння кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у вёсцы Вузла завіталі самадзейныя артысты. У госці прыехала дэлегацыя Свірскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.

Мерапрыемства прысвячалася Дню пажылых людзей, якое адзначалася на днях. Выступалі насельнікі дома-інтэрната: спявалі песні, чыталі вершы.

Канцэрт са Свірскага дома-інтэрната прывезлі ў ВузлуКанцэрт са Свірскага дома-інтэрната прывезлі ў ВузлуКанцэрт са Свірскага дома-інтэрната прывезлі ў Вузлу Канцэрт са Свірскага дома-інтэрната прывезлі ў Вузлу Канцэрт са Свірскага дома-інтэрната прывезлі ў Вузлу Канцэрт са Свірскага дома-інтэрната прывезлі ў ВузлуКанцэрт са Свірскага дома-інтэрната прывезлі ў ВузлуКанцэрт са Свірскага дома-інтэрната прывезлі ў Вузлу Канцэрт са Свірскага дома-інтэрната прывезлі ў Вузлу

— Канцэрт нам вельмі спадабаўся. І няхай бы часцей да нас прыязджалі: мы вельмі любім і чакаем заўсёды, каб нас наведвалі і весялілі. Артысты — добрыя людзі, поспехаў усім і здароўейка-здароўёйка, — падзялілася уражаннямі Валянціна Міхайлаўна Касяк.

Перадалі падарункі з дома-інтэрната і для аддзялення, і кветкі для жанчын. А гаспадары запрасілі гасцей на чаяванне з прысмакамі.