Кандыдатура — дастойная!

69

28 жніўня бягучага года прайшло сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў дваццаць шос­тага склі­кання  і раённага выканаўчага камі­тэта. Пачынаючы яго, старшыня райсавета дэпутатаў А. А. Ба­роў­ка падкрэслў, што ў 2012 годзе адбудуцца чарговыя выбары ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.
8 чэрвеня бягучага года падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 277 «Аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання». Вызначана дата правядзення выбараў — з 30 чэрвеня па 30 верасня 2012 года.

Савет Рэспублікі з’яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва і складаецца з 64 членаў. Парадак фарміравання яго спалучае элементы выбарнасці і назначэння. 56 членаў Савета Рэспублікі вы­біраюцца на аснове ўскоснага выбарчага права (па 8 членаў ад кожнай вобласці і г. Мінска), 8 — назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь устаноўлены адпаведныя патрабаванні да грамадзян, якія маюць намер вылучацца ў члены Савета Рэспублікі. У прыватнасці, ім можа быць грамадзянін нашай краіны, які дасягнуў узросту 30 год і пражывае на тэрыторыі адпаведнай вобласці, г. Мінска не менш 5-ці год і не мае судзімасці.

Парадак правядзення выбараў членаў Савета Рэспублікі вызначаецца выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь. Цэнтральнай камісіяй па выбарах і правя­дзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў зацверджаны каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў. Згодна з артыкулам 100 выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь права вылучэння кандыдатаў належыць прэзідыумам мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведным выканаўчым камітэтам (тэрмін з 2 па 31 жніўня).

На павестку дня выносілася адно пытанне: «Аб вылучэнні кандыдата ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання».

Старшыня райвыканкама А. І. Даніленка прапанаваў вылучыць кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыя­нальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання
С. М. Герасімовіч. Аляксандр Іванавіч, у прыватнасці, ад­значыў, што Святлана Міхайлаўна — чалавек аўтарытэтны і паважаны на Міншчыне. Нарадзілася яна на Барысаўшчыне. Прайшла многія прыступкі службовай лесвіцы. Зараз працуе старшынёй Мінскага абласнога Савета
дэ­путатаў. Выдатна ведае са­цыя­­льна-эканамічнае ста­но­вішча рэгіёнаў, у тым ліку і Мя­дзель­скага, існуючыя праблемы, імкнецца дайсці да кожнага канкрэтнага чалавека. Прамоўца падкрэс­ліў, што кандыдатура дастойная і папрасіў прысутных пад­трымаць яго прапанову.

Намеснік старшыні райвыканкама І. І. Барыева паве­даміла, што ведае Святлану Мі­хайлаўну па сумеснай рабоце ў апараце абласнога выканаўчага камітэта. Да яе заўсёды можна было звярнуцца, як да больш вопытнага калегі, за дапамогай, як па рабоце, так і па жыццёвых пытаннях, і атрымаць слушную параду, падтрымку. Бываючы на Барысаўшчыне, даводзілася бачыць, з якой павагай і любоўю да Святланы Міхайлаўны адносяцца яе землякі. Па меркаванні Іны Іванаўны, названая кандыдатура — дастойная. Яна таксама прапанавала прысутным падтрымаць яе.

Слова мела і С. М. Герасімовіч. Святлана Мі­хайлаўна расказала пра сябе. Як і яе мама, стала настаўнікам. Першыя працоўныя крокі пачынала на роднай Барысаўшчыне, дзе займала розныя службовыя пасады. На працягу 2002-2004 гадоў была галоўным саветнікам старшыні Мінскага аблвыканкама. У 2004-2007 гадах узначальвала галоўнае ўпраўленне арганізацыйна-кадравай работы абласнога выканаўчага камітэта. З’яўляецца дэпутатам  Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га і 26-га скліканняў. У лютым 2007 года абрана старшынёй Мінскага абласнога Савета дэпутатаў. Неаднаразова прымала ўдзел у рабоце сесій Савета Рэспублікі.

Галасаванне па прапанаванай кандыдатуры праводзілася адкрытае. «Так» выказалі­ся 5 з 5-ці прысутных членаў прэзідыума райсавета дэпутатаў і 9 з 9-ці прысутных членаў раённага выканаўчага камітэта.

Такім чынам, аднагалосным рашэннем кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання на сумесным пасяджэнні прэзідыума райсавета дэпутатаў і райвыканкама вылучана Святлана Міхайлаўна Герасімовіч, 1957 года нараджэння, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, беспартыйная, жыхарка г. Мінска, пражыўшая на тэрыторыі Мінскай вобласці 55 год.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.