Каманда СДЮШАР раёна прыняла ўдзел у абласных спаборніцтвах па агульнафізічнай падрыхтоўцы і кросу. Прайшлі яны ў Плешчаніцах.
Наша каманда заняла трэцяе месца, паведаміла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці СДЮШАР Наталля Баран.
Пераможцамі спаборніцтваў у агульным заліку сталі Дар’я Кадушкевіч ва ўзроставай групе 2005-2006 гады нараджэння і Юлія Каралёнак (2007-2008 г. н.). Іван Гарадзецкі быў трэцім сярод удзельнікаў 2005-2006 гадоў нараджэння.
Паліна Адамовіч была другой на дыстанцыі 1000 метраў ва ўзроставай групе 2009 год нараджэння і маладзейшыя.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц