Каб не азмрочыць навагоднія святы

81

Каб не азмрочыць навагоднія святыКАЛЯДЫ, Новы год. Гэта любімыя народныя святы. А прысутнасць на іх ёлкі, якая ўпрыгожана гірляндамі, агеньчыкамі, — абавязковы атрыбут. Каб не азмрочыць святочны настрой, варта строга выконваць элементарныя меры перасцярогі. Абавязкова праверце памяшканні на іх адпаведнасць патрабаванням пажарнай бяспекі. Выкарыстоўвайце для ілюмінацыі ёлак і памяшканняў гірлянды электрычных лямпачак з напружаннем сілкавання не вышэй 42 В пры выкарыстанні сеткі на 220 В. Варта зманціраваць прыстасаванне ахоўнага адключэння. Каб пазбегнуць прабівання ізаляцыі, не падвешвайце гірлянды на металічныя прадметы, сістэмы ацяплення і металічныя трубы. Не прымяняйце негерметычныя свяцільні на адкрытым паветры — яны прызначаны для выкарыстання толькі ў памяшканнях. Пры арганізацыі кірмашоў, іншых мерапрыемстваў на адкрытым паветры, падключэнне групавых разетак для электраабсталявання патрэбна выконваць толькі з выкарыстаннем прыстасаванняў ахоўнага адключэння. Абавязкова праверце спраўнасць аховы электраправодкі ад токаў кароткага замыкання. Не пакідайце без нагляду ўключаныя гірлянды і іншыя свяцільні.

Як бачна, рэкамендацыі простыя і выканаць іх не складана. Гэта дазволіць не азмрочыць святочны настрой і пазбегнуць бяды.

А. ЧАРНЯЎСКІ.

Дзяржінспектар раённай інспекцыі Энерганагляду.