Каб адпачынак быў без здарэнняў

77

Каб адпачынак быў без здарэнняўШТО можа быць лепш за выхадныя, праведзеныя на лоне прыроды? З надыходам асенняга перыяду вялікая колькасць насельніцтва асабліва ў выхадныя і святочныя дні выязджае ў зоны масавага адпачынку, лясныя масівы, да азёр і рэчак. Людзі павінны не толькі зберагчы тое, што для іх зроблена: не ламаць абсталяванне, не захламляць тэрыторыі бытавымі адыходамі, але і правесці адпачынак у рамках агульнапрынятай чалавечай маралі, культуры, выканання законнасці і дысцыпліны.

Кожны павінен памятаць, што закон забараняе распіваць спіртныя напоі на берагах рэк, азёр, пляжах і іншых месцах масавага адпачынку грамадзян (за гэта прадугледжана адказнасць па арт. 17.3 КоАП Рэспублікі Беларусь — штраф да 8 базавых велічынь, а за паўторнае прыцягненне — і адміністрацыйны арышт), паркаваць аўтамабілі ў неўстаноўленых месцах і на зялёнай зоне. Адпачываючыя павінны выконваць правілы паводзін на вадзе, меры супрацьпажарнай бяспекі, а таксама асабістую і маёмасную бяспеку.Зыходзячы з аналізу мінулых год, некаторыя людзі пасля распіцця алкаголю ішлі купацца, што заканчвалася іх гібеллю. Калі ж бяда здарылася і вы сталі ахвярай зламыснікаў, клічце людзей на дапамогу, не заставайцеся раўнадушнымі да чужых праблем, неадкладна паведамляйце аб здарэннях у РАУС па нумары 102. Ад таго, наколькі хутка вы паведаміце ў міліцыю, залежыць аператыўнасць прыбыцця супрацоўнікаў і аказанне дапамогі.

Я. ЯКІМЕЦ.

Старшы інспектар прафілактыкі ААПП РАУС, старшы лейтэнант міліцыі.