Ігар Карпенка ў ДУА «Крывіцкае спецыяльнае лячэбна-выхаваўчае прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу»

108

Ігар Карпенка ў ДУА "Крывіцкае спецыяльнае лячэбна-выхаваўчае прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу"У рамках дабрачыннай навагодняй акцыі “Нашы дзеці” ДУА “Крывіцкае спецыяльнае лячэбна-выхаваўчае прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу” наведаў 30 снежня 2017 года міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка, які падараваў установе сучасны тэлевізар. Разам з ім удзел  у мерапрыемстве прынялі рэктары Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка Аляксандр Жук і Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Валерый Галубоўскі. Сумеснымі намаганнямі студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ імя М. Танка, а таксама выхаванцаў вучылішча быў падрыхтаваны святочны канцэрт. Дарэчы, гэта не адзінае мерапрыемства, у якім разам удзельнічаюць названыя дзве ўстановы адукацыі. Адбыўся і традыцыйны шахматны турнір, у якім сустрэліся шаноўныя госці і навучэнцы вучылішча. Закончыўся візіт міністра адукацыі адкрыццём кабінета прафарыентацыі, у стварэнні якога значную дапамогу Крывіцкаму спецыяльнаму лячэбна-выхаваўчаму прафесіянальна-тэхнічнаму вучылішчу закрытага тыпу аказалі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі.