Хтосьці падпаліў траву — і загарэлася гаспадарчая пабудова

226

Толькі за мінулыя выхадныя дні выратавальнікі Мядзельшчыны 7 разоў выязджалі на тушэнне сухой расліннасці. Што датычыцца Мінскай вобласці, то гэта лічба прымушае задумацца – 219 выяздаў толькі на тушэнне травы.

20 сакавіка ў абедзенны час паступіла паведамленне аб тым, што ў вёсцы Канстанцінава Слабадскога сельскага Савета гарыць гаспадарчая пабудова. Падзеі развіваліся наступным чынам – хтосьці падпаліў сухую расліннасць. Парыў ветру, і … агонь ужо ахапіў пабудову.

Калі ратавальнікі прыбылі да месцу выкліку, дах гаспадарчай пабудовы гарэў адкрытым полымем. У вынікі пажару дах знішчаны поўнасцю, маёмасць, якая знаходзілася ў пабудове – пашкоджана, паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына КАРАПЕЦЯН.

Фота ілюстрацыйнае, з архіва