Хрышчэнскіх мерапрыемстваў на Скеме не будзе

835

На гэты раз адно з вялікіх двунадзясятых свят — Хрышчэнне Гасподняе, якое праваслаўныя вернікі адзначаюць 19 студзеня, пройдзе ў крыху іншым фармаце. Як і звычайна, у храме Святой Жываначальнай Тройцы ў Мядзеле адбудзецца ўрачыстая літургія з асвячэннем вады. А вось купелі на рацэ Скема па прычыне неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі не будзе. Пра гэта паведаміў благачынны цэркваў Мядзельскай акругі протаіерэй ацец Ігар Шалуха.