Гарэла хата ў Раманаўшчыне

1216

Сёння, 7 снежня, у 5:21 на пульт кіравання Мядзельскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні жылога дома ў вёсцы Раманаўшчына Слабадскога сельсавета.

Гаспадар сам выйшаў з хаты. Агнём знішчаны дах, вокны і маёмасць. Прычына пажару высвятляецца.

Паводле інфармацыі райаддзела па надзвычайных сітуацыях.