Учора раніцай на вуліцы Заазёрнай у райцэнтры быў выяўлены парыў на цеплатрасе. Мядзельская жыллёва-камунальная гаспадарка аператыўна прыступіла да яго ліквідацыі. На гэты час пяціпавярховыя дамы па вуліцы Заазёрнай былі адключаны ад гарачага водазабеспячэння, у 23 гадзіны таго ж дня яно адноўлена. Як паведаміў майстар па цеплазабеспячэнні Мядзельскай ЖКГ Юрый Шарафаненка, пастараліся электрагазазваршчык Ігар Лазаронак, слесары Віктар Валасевіч і Леанід Краўчонак, экскаватаршчык Леанід Парфёнаў. Пытанне было на кантролі дырэктара ЖКГ Уладзіміра Шабовіча.

Работы на аб’екце працягваюцца.