Фельчар хуткай дапамогі Нарацкай участковай бальніцы Святлана Мычко — пераможца па дартсе

77

У ПІНСКУ прайшла IX рэспубліканская спартакіяда прафсаюза работнікаў аховы здароўя. У складзе каманды Мінскай вобласці былі і прадстаўнікі Мядзельшчыны. Валейбольная дружына цэнтральнай раённай бальніцы заняла другое месца, а фельчар хуткай дапамогі Нарацкай участковай бальніцы Святлана Мычко стала пераможцай у спаборніцтвах па дартсе. У агульнакамандным заліку медыкі сталічнай вобласці былі трэцімі.