Фотаконкурс для аматараў фатаграфіі

73

Фотаконкурс для аматараў фатаграфііУвага, конкурс!

Рэдакцыя газеты “Нарачанская зара” аб’яўляе фотаконкурс для аматараў фатаграфіі. У ім могуць прыняць удзел усе, хто сябруе з фотакамерай. Конкурс праводзіцца па наступны намінацыях:

— людзі Нарачанскага краю;

— дзеці — кветкі жыцця;

— прырода Мядзельшчыны;

— фотааб’ектыў усміхаецца.

Вынікі конкурсу будуць падведзены напярэдадні 70-годдзя выхаду ў свет першага нумара “Нарачанскай зары”. Пераможцы ў намінацыях атрымаюць каштоўныя прызы.

Здымкі можна дасылаць на электронны адрас: Narazara@tut.by альбо прыносіць у рэдакцыю.

Даведкі па тэлефонах: 55-9-21; 55-3-37.