“Электроніка”: і купіш, і адрамантуеш

62

“Электроніка”: і купіш, і адрамантуешГОД таму ў курортным пасёлку Нарач запрацаваў гандлёвы павільён “Электроніка”, дзе гаспадарыць індывідуальны прадпрымальнік Алег Харашэй.

— Прапануем мабільныя тэлефоны, тэлевізары, ноутбукі, спадарожныя тавары,— расказвае Алег Раманавіч. — А яшчэ і рамонт адпаведны выконваем, што таксама актуальна для патэнцыяльных наведвальнікаў. Большасць няспраўнасцей можам ухіліць непасрэдна на месцы, што тычыцца і тых жа мабільнікаў, якія не трэба цяпер некуды адпраўляць. А значыць, эканоміцца час. Гэтай справай займаецца талковы хлопец Артур Кулеш, па адукацыі тэхнік-электрамеханік. Заказаў хапае, бо ніша гэта тут якраз не занятая. З райцэнтра, напрыклад, шмат прыязджае кліентаў. Дарэчы пад адным дахам знаходзіцца і салон МТС, што таксама дадае зручнасці жыхарам пасёлка і яго гасцям.

На здымку: Алег Харашэй і Артур Кулеш дэманструюць тавар.