Дзяржаўныя сацыяльныя стандарты захоўваюцца не ўсюды

76

Дзяржаўныя сацыяльныя стандарты захоўваюцца не ўсюды

У РЭГІЁНАХ сталічнай вобЗахоўваюцца не ўсюдыласці мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі прыняты пэўныя меры па ўкараненні і захаванні дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Да гэтай важнай справы прыцягваюцца і арганізацыі прыватнай формы ўласнасці, індывідуальныя прадпрымальнікі. Найперш, у сферы бытавога, гандлёвага і транспартнага абслугоўвання насельніцтва. Аднак дзе-нідзе некаторыя нарматывы не выконваюцца. І сведчанне таму — не адзінкавыя звароты грамадзян. Так, разгляд калектыўнага звароту жыхароў дома №8 па вуліцы Дняпроўскай у Барысаве завяршыўся пераразлікам платы за ацяпленне з лістапада 2010 па студзень 2013 года з-за таго, што тэмпература ў кватэрах не дацягвала да нарматыўнай. А ў Чэрвеньскім раёне з дзесяці аграгарадкоў грамадскія лазні працуюць толькі ў двух. Недастаткова ў гэтых раёнах і вуліц з удасканаленым пакрыццём, якіх павінна быць не менш за 60 працэнтаў. З года ў год тут, а таксама на Валожыншчыне, не выконваецца нарматыў забеспячэння гандлёвай плошчай — 600 квадратных метраў на тысячу чалавек. Хапае ў гэтай сферы і іншых недапрацовак. У прыватнасці, у вёсцы Весялова Барысаўскага раёна больш за месяц пасля праведзенага рамонту не ўвялі ў эксплуатацыю магазін №4. Неабходна прыводзіць у парадак краму Барысаўскага раённага спажывецкага таварыства ў вёсцы Карсакавічы. Больш за два гады не працуе тут і комплексны прыёмны пункт ААТ “Барысаўбыт сэрвіс”. Праблемным для асобных рэгіёнаў з’яўляецца нарматыў забяспечанасці ўчастковымі ўрачамі-педыятрамі — адзін на 800 дзяцей. Па Чэрвеньскім раёне за мінулы год ён склаў 832 дзіцяці на ўрача, па Валожынскім — 976. Не вырашаны да канца пытанні і па забяспечанасці навучэнцаў пачатковых, базавых, сярэдніх і вячэрніх школ, гімназій і ліцэяў агульнай плошчай. У той жа Ракаўскай сярэдняй школе замест прадугледжаных па нарматыве 8 квадратных метраў на аднаго вучня прыпадае 7,6 метра. У ходзе маніторынгу выяўлены таксама факты не забеспячэння даступнасці грамадзян да аб’ектаў прадастаўлення паслуг, гарантаваных дзяржаўным сацыяльным стандартам. Напрыклад, у аграгарадку Рудня Чэрвеньскага раёна на дзень наведвання не працавала бібліятэка, у аграгарадку Вайнілава — бібліятэка і Дом культуры. З васьмі комплексна-прыёмных пунктаў не функцыянавалі тры. Прычыны самыя розныя — звольнілася прыёмшчыца, знаходзілася ў бальніцы, водпуску…

А. КУЛЬБАКІН.

Начальнік упраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы і дзяржаўных органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.