Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычную акцыю «Будзь у бяспецы!»

323

На тэрыторыі вобласці па 24 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць шырокамаштабную рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Будзь у бяспецы!».

У гэты час супрацоўнікі міліцыі грамадскай бяспекі службу будуць несці сумесна з членамі добраахвотных дружын, іншых грамадскіх фарміраванняў паблізу месцаў масавага руху пешаходаў — прыпынкаў грамадскага транспарту, нерэгулюемых пешаходных пераходаў, пешаходных зон паблізу магазінаў. Таксама на кантролі праваахоўнікаў — вуліцы населеных пунктаў і небяспечныя ўчасткі аўтамабільных дарог.