Дзякуй за Перамогу! Старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч наведаў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміра Жыхара

310

З кветкамі, падарункамі і матэрыяльнай дапамогай у аграгарадок Слабада да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміра Жыхара сёння, 30 красавіка, завіталі старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч, намеснік старшыні райвыканкама Вольга Габрусенак, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Пруднікава, старшыня Слабадскога сельвыканкама Антаніна Крыўко і дырэктар Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміла Танана.

Аляксандр Прановіч падзякаваў ветэрану за Перамогу, павіншаваў. Потым былі і іншыя віншаванні.

Дзякуй за Перамогу! Старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч наведаў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміра Жыхара
Ветэрана віншуе Вольга Габрусенак
Дзякуй за Перамогу! Старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч наведаў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміра Жыхара
Кветкі ўручае Антаніна Крыўко

Аляксандр Прановіч пацікавіўся ў ветэрана, ці патрэбна якая дапамога. Уладзімір Іванавіч ад дапамогі адмовіўся, сказаў, што ўсім задаволены. Маўляў, нічога не трэба, жывецца добра.

Дзякуй за Перамогу! Старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч наведаў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміра Жыхара
Уладзімір Жыхар расказвае старшыні райвыканкама пра цяперашняе і ранейшае жыццё.

— Пажыў я і пры Польшчы, і пры Саветах, — зазначыў ветэран. — Пры Польшчы цяжка было, пры Саветах лепш. Ну а сама лепей  цяпер. Што мне трэба? Пенсію атрымліваю, у магазіне — што хочаш. Даўней старыя пенсіі не атрымлівалі, цяжка ім жылося. Ведаю, як мой дзядуля жыў: кароў пасвіў. Бацька ўжо нічога, лепш, бо пенсію сталі плаціць пры Саветах. Ну а нам зараз што? Добра жывём. Не адразу так стала, шмат год дабіваліся. Пасля вайны адбудаваць усё трэба было, зараблялі мала. Але працавалі, стараліся — і вось дабіліся. Галоўнае, каб без вайны, тады і ўсё астатняе будзе добра. Найгоршы страх — вайна.

«Кацюшу» для ветэрана выканалі мядзельскія работнікі культуры. Ім падпявалі і госці, і сам Уладзімір Іванавіч.

Дзякуй за Перамогу! Старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч наведаў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміра Жыхара

Дзякуй за Перамогу! Старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч наведаў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміра Жыхара
Сумеснае фота на памяць

* * *

Выплата матэрыяльнай дапамогі ветэранам да Дня Перамогі пачалася з панядзелка і працягнецца па 6 мая. Згодна з указам Прэзідэнта ад 21 ліпеня 2021 года №281 ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны,  да Дня Перамогі штогод выплачваецца матэрыяльная дапамога. Адначасова праходзяць урачыстыя ўшанаванні ветэранаў з уручэннем памятных паштовак, падарункаў, кветак і сувеніраў. Сёлета атрымальнікамі такой дапамогі стануць амаль 12 тысяч чалавек.

Наталля ЛІСІЦКАЯ.

Фота аўтара.