Дзень адчыненых дзвярэй для юных і творчых правядуць у Цэнтры творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна

46

Дзень адчыненых дзвярэй правядуць 27 жніўня ў Цэнтры творчасці, турызму дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна, які знаходзіцца ў курортным пасёлку Нарач.

Адбудуцца сустрэчы з педагогамі, майстар-класы, выставы, паказальныя выступленні навучэнцаў. Пачатак — у 11 гадзін.

Сёлета ў рабоце цэнтра не абыдзецца без новаўвядзенняў.

— На базе цэнтра ў 2022-2023 навучальным годзе з’явяцца новыя аб’яднанні: тэатральнага накірунку, вакал, арыгамі, сямейны клуб «Гармонія», — паведаміла дырэктар установы Валянціна Ярмольчык.

Дзень адчыненых дзвярэй для юных і творчых правядуць у Цэнтры творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна

Фота ілюстрацыйнае, pixabay.com