Дзед Мароз… несапраўдны? Гэта пытанне не раз задавалі малыя каля ялінкі ў Старагабскім сельскім Доме культуры

93

Што не дзіўна: зімовы чараўнік быў не ў звыклым чырвоным кажусе, а ў форме выратавальніка-пажарнага.

Але ўсё ж у яго сапраўднасці дзятва мела магчымасць пераканацца. Бо, па-першае, хто, калі не Дзед Мароз, будзе цярпліва і зацікаўлена слухаць вершы і песні? А па-другое, падарункі ў яго самыя сапраўдныя. Вопратка ж (дарослыя патлумачылі) адметная таму, што Дзядуля гэты не з Белавежскай пушчы, а ад выратавальнікаў.

Натуральна, цікавяць яго не толькі карагоды, але і правілы супрацьпажарнай бяспекі. Як іх ведаюць і выконваюць юныя жыхары Старых Габ?

Вясёлае і пазнавальнае свята арганізаваў у рамках прафілактычнай акцыі “Бяспечны Новы год” райаддзел па надзвычайных сітуацыях.

Дзед Мароз... несапраўдны? Гэта пытанне не раз задавалі малыя каля ялінкі ў Старагабскім сельскім Доме культуры

Наталля ЛІСІЦКАЯ.

Фота забяспечана Людмілай Грузд.