День пожилых людей: фотофакт

118

День пожилых людей: фотофактУ Дзень пажылых людзей, 1 кастрычніка, раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў у сваім памяшканні арганізавала святочную сустрэчу з актывістамі. Гасцей павіншавалі са святам, пажадалі моцнага здароўя і даўгалецця. Запрошаныя правялі час за сяброўскай размовай за кубачкам чаю і прысмакамі.
А Валянціна Яфімава пазнаёміла са сваімі прыпеўкамі, якія гучалі ў суботу на ветэранскім падворку Мядзельшчыны на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2018». Напрыклад, з такой:
Цяпер дружны і прыгожы
Карагод зрабіць пара.
Усім раёнам на «Дажынках»,
Слаўнай Міншчыны — Ура!

Фота Аляксандра Высоцкага