Двухгадзінны працоўны дзень: мара ці праблема? Ірына Супрановіч правяла прыём грамадзян

299

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Супрановіч у райвыканкаме правяла прыём грамадзян.

Першае пытанне, з якім да дэпутата звярнулася жыхарка Мядзела Людміла Малашонак, тычылася працаўладкавання яе грамадзянскага мужа. Жачына выказала просьбу, каб мужчыну ўзялі на працу ў камунгас качагарам у кацельню, дзе ён раней працаваў. На прыёме прысутнічаў дырэктар Мядзельскай ЖКГ Уладзімір Шабовіч, які паабяцаў на сезон узяць на працу мужчыну і даць яму магчымасць зарэкамендаваць сябе.

З просьбай пасадзейнічаць у асфальтаванні 150-ці метраў вуліцы Садовай у Чараўках звярнуўся да Ірыны Супрановіч Мікалай Калошка.

Двухгадзінны працоўны дзень: мара ці праблема? Ірына Супрановіч правяла прыём грамадзян

Мікалай Іосіфавіч расказаў, што асфальт на іх вуліцы клалі ў 1989 годзе, з гадамі дарожнае пакрыццё прыйшло ў непрыдатны стан. Пасля звароту ў райвыканкам у жніўні гэтага года жыхарам вёскі паабяцалі асфальт замяніць. Але неўзабаве прыехалі рабочыя, якія, як кажа Мікалай Іосіфавіч “зараўнялі тры асноўныя ямкі і сказалі, каб на большае не разлічвалі”. У доказ сказанага паказаў фотаздымкі.

Двухгадзінны працоўны дзень: мара ці праблема? Ірына Супрановіч правяла прыём грамадзян

 

Двухгадзінны працоўны дзень: мара ці праблема? Ірына Супрановіч правяла прыём грамадзян

Узрушаныя жыхары выправілі мужчыну высвятляць сітуацыю на прыём да дэпутата. Уладзімір Шабовіч сказаў, што рамонт названай вуліцы будзе ўключаны ў план работ на наступны год. У сваю чаргу Ірына Супрановіч пацвердзіла, што будзе трымаць пытанне на кантролі да поўнага яго вырашэння.

Непрыемная сітуацыя ўзнікла ў калектыве швейнага цэха, які некалі ўваходзіў у структуру КБА, а зараз адносіцца да Мінскага аблПО. На днях работніцы цэха атрымалі ад працадаўцы апавяшчэнні аб ўстанаўленні няпоўнага рабочага часу. Іх плануюць перавесці на 2-гадзінны працоўны дзень. Прычыны не тлумачацца, калі хто не пагодзіцца з новымі ўмовамі працы, будзе звольнены з выплатай адпаведнай дапамогі згодна з заканадаўствам. Да Ірыны Супрановіч тры прадстаўніцы калектыву прыйшлі, не хаваючы крыўды і абурэння: “Куды нам дзецца?”

Двухгадзінны працоўны дзень: мара ці праблема? Ірына Супрановіч правяла прыём грамадзян

 

Па словах жанчыны, зараз яны працуюць поўны дзень, заказы на пашыў ёсць, на якасць работ скаргаў няма. Працаваць гатовы і надалей, але ж не на такіх умовах. “Якую мы зарплату будзем атрымліваць?” — задаюць рэзоннае пытанне швачкі. Шукаць новую працу, калі табе пару гадоў да пенсіі, задача не з лёгкіх.

Вядома, што такое пытанне аднамомантна не вырашаецца. Ірына Аляксандраўна сказала, што звернецца па тлумачэнне сітуацыі ў вышэйстаячае кіраўніцтва швейнага цэху, аб выніках размовы праінфармуе заяўніц.