Два медалі і два дыпломы УП «Ілаўскае»

123

p2290199

ТАКІЯ высокія ўзнагароды прывезлі вытворцы УП «Ілаўскае» з XII Міжнароднага конкурсу «Адэскі заліў», які праходзіў нядаўна ва Украіне. Дэлегіравалі ў краіну-суседку майстра купажнага цэха Г. І. Каробчыц, якая прымала самы непасрэдны ўдзел у вырабе прадукцыі і сёння з ахвотай дзеліцца сваімі ўражаннямі:

— Па-першае, вельмі прыемна, што прадукцыю прадпрыемства ацанілі настолькі высока, — кажа Ганна Іванаўна. — У гэтым, безумоўна, заслуга ўсяго калектыву. Па-другое, удзел у падобных выставах-конкурсах для нас — справа звыклая і прыемная. На міжнароднай арэне — Ялта, Адэса, Масква — нашу прадукцыю  бачаць ужо больш за пятнаццаць год.

— Ці разлічвалі на такую высокую ўзнагароду? — пытаюся.

— Так. Але ж і без хваляванняў не абышлося.

У калекцыі УП «Ілаўскае» сярод мноства кубкаў, каштоўных сувеніраў, грамат і дыпломаў ганаровае месца займаюць медалі. Спадзяюся, у жыцці прадпрыемства, не апошнія…

Таццяна Несцярэнка.

На здымку: майстар купажнага цэха Г. І. Каробчыц з узнагародамі.

Фота аўтара.