Другі мультыплекс лічбавага тэлевяшчання пераводзяць на новы частотны канал

105

На радыёперадаючых станцыях «Белтэлекама» будуць зменены частотныя каналы, на якіх трансліруюцца ў эфір тэлепраграмы. На аўтаматычнай радыётэлеперадаючай станцыі Мядзел і дзвюх блізкіх да нашага раёна станцыях змяненні будуць тычыцца толькі другога мультыплексу. Ён уключае незакадзіраваную праграму «Беларусь 5» і 19 закадзіраваных праграм сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання «Эфірная ZALA».

Гэты мультыплекс вяшчае на 51-м частотным канале, а яго плануюць перавесці на 41-ы: з 31 жніўня — на АРТПС Мядзел і Даўгінава, а з 1 верасня — з Любані Вілейскага раёна. Пра гэта паведамілі з філіяла «Міжгародняя сувязь» РУП «Белтэлекам».
Таму, калі названыя каналы перастануць паказваць, неабходна будзе настроіць лічбавую тэлевізійную прыстаўку ці тэлевізар на новы частотны канал.

Падчас пераводу магчыма адсутнасць прыёму эфірнага тэлебачання.

Наша даведка: мультыплекс — набор з некалькіх тэлевізійных каналаў, якія трансліруюцца на адным частотным канале.

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц