Добры старт жніва-2022 атрымаўся ў таварыстве “Нарачанская Ніва 2004”

153

У гаспадарцы з восені пасеялі 71 гектар азімага ячменю, а зараз прыйшоў час яго ўбіраць. Як паведаміў галоўны аграном таварыства Аляксандр Валодзька, ураджайнасць гэтай культуры радуе, бо з аднаго гектара ў сярэднім збіраюць па 43,3 цэнтнера збожжа.

На абмалоце заняты два вопытныя і адказныя камбайнеры: Раман Пачкоўскі і Сяргей Магільніцкі.