Дэлегацыя Мядзельскага раёна прыняла ўдзел у абласным свяце да Дня пажылых людзей

729

Дэлегацыя Мядзельскага раёна прыняла ўдзел у абласным свяце «Возраст – это не беда, это лучшие года!» да Дня пажылых людзей, якое прайшло ў пятніцу ў Салігорску.

На ім далі старт агульнарэспубліканскага марафону па скандынаўскай хадзе — такі праводзіўся ў Беларусі ўпершыню.

Знакавым мерапрыемствам стала ўрачыстая цырымонія рэгістрацыі 50-годдзя шлюбнага жыцця. У ёй прынялі ўдзел 6 пар Мінскай вобласці, сярод якіх былі і Валянцін Раманавіч Бабровіч і яго жонка Сафія Міхайлаўна. Залатых юбіляраў павіншавала намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Марына Арцёменка.

Дэлегацыя Мядзельскага раёна прыняла ўдзел у абласным свяце да Дня пажылых людзей

Працягнулася мерапрыемства ў парку чатырох стыхій. Тут працавалі розныя інтэрактыўныя пляцоўкі, тэрытарыяльныя цэнтры з розных раёнаў вобласці прадставілі свае праекты. Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Мядзельскага ТЦСАН правяло майстар-клас па дыхальнай гімнастыцы.

Дэлегацыя Мядзельскага раёна прыняла ўдзел у абласным свяце да Дня пажылых людзей Дэлегацыя Мядзельскага раёна прыняла ўдзел у абласным свяце да Дня пажылых людзей

Фіналам свята стаў танцавальны флэш-моб. Пра гэта паведаміла дырэктар ТЦСАН Людміла Танана.