«ДЭУ-66»: лічбы і факты

110

"ДЭУ-66": лічбы і фактыФІЛІЯЛ “Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 66” з’яўляецца структурным падраздзяленнем Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог “Мінскаўтадар-Цэнтр”. На яго абслугоўванні знаходзіцца 206,3 кіламетра дарог з асфальта-бетонным пакрыццём рэспубліканскага падпарадкавання. З іх 168,4 кіламетра адпавядаюць другому ўзроўню патрабаванняў і 37,9 — трэцяму. У склад арганізацыі ўваходзяць тры лінейныя дарожныя дыстанцыі з вытворчымі базамі і рамонтнымі майстэрнямі. Колькасць працуючых — 86 чалавек. Выручка за 9 месяцаў бягучага года па ўсіх відах рамонту атрымана ў суме 18316 мільёнаў рублёў. Рэнтабельнасць склала 2,4 працэнта, прыбытак — 362 мільёны рублёў. Сёлета выкананы пэўны аб’ём работ як па бягучым рамонце дарог, так і па іх ўтрыманні. У прыватнасці, зроблена 9221,5 м2 ямачнага рамонту, высечаны 174 дрэвы, устаўлена 35 дарожных знакаў, зроблена планіроўка абочын на працягу 839 кіламетраў. Праведзена таксама гарызантальная разметка фарбай 206 кіламетраў аўтадарог, абсталяваны два пешаходныя пераходы. Выкананы і шэраг іншых работ з мэтай захавання на рэспубліканскіх трасах належных умоў дарожнага руху, яго бяспекі.

У. ПЕРАГУД.

Начальнік філіяла “ДЭУ-66”.