Даведаліся, якія летась былі самыя папулярныя імёны для наванароджаных

540

Самымі папулярнымі імёнамі для хлопчыкаў у 2022 годзе былі Мацвей, Арцём, Дзяніс, Ягор, Ілья, Цімафей, а для дзяўчынак — Аліса, Вікторыя, Яўгенія, Аліна, Дамініка, Ксенія, Таццяна.

Былі і рэдкія імёны: Герман, Давід, Міраслаў, Святаслаў, Ярамір, Агнія, Адэліна, Анелія, Бажэна, Злата, Эмілі.

Радуе, што пачалі вяртацца некалі незаслужана забытыя імёны: Дзмітрый, Міхаіл, Сяргей, Ян, Андрэй, Павел, Фёдар, Алёна, Ганна, Вера, Надзея, Таццяна. Усяго было выкарыстана 41 імя для хлопчыкаў і 35 — для дзяўчынак, паведаміла Галіна Калмук, начальнік аддзела загс райвыканкама.

 

Фота ілюстрацыйнае, pixabay.com