Даведаліся, хто лідзіруе на жніве на Мядзельшчыне

252

ЛЕПШЫХ ВЫНІКАЎ на ўборцы ўраджаю па стане на раніцу 19 жніўня дабіліся:

ГАСПАДАРКІ
Сельгаспадраздзяленне ДПУ «НП «Нарачанскі» (кіраўнік Мікалай Мягкоў), ура­джайнасць 51,0 ц/га, убрана 310 га (97%).
ААТ «Сваткі» (кіраўнік Аляксей ЛУГАВЫ), ура­джайнасць 45,9 ц/га, убрана 1173 га (88%).
СГФ ААТ «Мінскаблаграсэрвіс» (кіраўнік Андрэй ДАВЫДЗЕНКА), ура­джайнасць 45,9 ц/га, убрана 814 га (44%).

Камбайнеры
Сяргей ЗВЯРУГА (ААТ «Сваткі»), які камбайнам КЗС-1218 убраў 331 га і намалаціў 1 559 т збожжа;
Пётр СКУРКО (ААТ «Сваткі»), які камбайнам КЗС-1218 убраў 347 га і намалаціў 1 533 т збожжа;
Аляксандр СТАШКЕВІЧ (СГФ ААТ «Мінскаблаграсэрвіс»), які камбайнам КЗС-2124 убраў 355 га і намалаціў 1 222 т збожжа.

Вадзіцелі

Міхаіл ШЧУЦКІ (ААТ «Сваткі»), які аўтамабілем МАЗ-651В9 перавёз 1 724 т збожжа;
Аляксандр Зенько (СГФ ААТ «Мінскаблаграсэрвіс»), які аўтамабілем МАЗ-650128 перавёз 1 648 т збожжа (даныя з рапсам);
Віталій Бандаронак (СГФ ААТ «Мінскаблаграсэрвіс»), які аўтама­білем МАЗ-650128 перавёз 1 600 т збожжа (даныя з рапсам).

Машыністы на дапрацоўцы збожжа

Віталій ГАНЧАРОЎ (ААТ «Сваткі»), які на комплексе ЗСК-40Ш-Ж да­працаваў 3 038 т збожжа;
Іван ТЭРЭЗ (ААТ «Занарачанскі»), які на комплексе КАМТ да­працаваў 1 464 т збожжа.