Даведаліся, дзе была найбольшая ураджайнасць збожжавых культур на сёлетнім жніве

179

ВОСЬ і адзвінела на Мядзельшчыне жніво-2022. Сярод збожжавых культур найвышэйшую ўраджайнасць азімага жыта ў гаспадарках атрымалі хлебаробы “Мінскаблаграсэрвісу” — 61,7 ц на круг з 326 га.

Таксама парадавала азімая пшаніца ў НП “Нарачанскі” і “Сватках” — адпаведна 55,1 і 52 ц/га. Ад 44 і да паўсотні ц/га дала і азімая трыцікале ў “Сватках” і “Будслаўскім”, НП “Нарачанскі” і “Мінскаблаграсэрвісе”.

З яравых пальма першынства ў трыцікале і пшаніцы — 37-37,6 ц/га. Зараз камбайнеры чакаюць, калі на палях даспеюць грэчка і проса.