Даведаемся, калі прагучыць апошні званок, пройдуць экзамены і выпускныя вечары

567

Калі сёлета прагучыць апошні званок, пройдуць экзамены і выпускныя вечары, паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Святлана КУНДРА:

— У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 158 Кодэкса аб адукацыі 2021/2022 навучальны год завяршаецца 31 мая. А 30 мая будуць арганізаваны ўрачыстыя мерапрыемствы «Апошні званок» для вучняў 9 і 11 класаў устаноў адукацыі.

Выпускныя экзамены ў 9 і 11 класах пройдуць з 1 па 9 чэрвеня.

Выпускныя вечары для навучэнцаў 11 класаў пройдуць 10 чэрвеня.

Фота з архіву — 2021 год, гімназія-інтэрнат Мядзела.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"