Даведайцеся, каго са школьнікаў Мядзельшчыны запрасілі на заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

279

СТАЛА вядома, каго са школьнікаў нашага раёна запрасілі на заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Гэта адзінаццацікласнікі Павел Бярняк (матэматыка) і Марыя Іванова (руская мова і літаратура), дзесяцікласнік Віталій Мацкевіч (гісторыя) і васьмікласнік Раман Клунік (матэматыка). Усе яны вучацца ў гімназіі-інтэрнаце Мядзела.

Пра гэта расказала метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Мар’яна Буйчонак.