Да пажаранебяспечнага перыяду -у поўнай гатоўнасці!

86

5552Раённы выканаўчы камі­тэт прыняў рашэнне, накіраванае на своечасовую ліквідацыю пажараў у лясах і на тарфяных масівах. Кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый Мядзельшчыны, старшыні сельскіх і Свірскага па­сялковага выканаўчага камітэта абавязаны давесці да насельніцтва, што з моманту зыходу снежнага покрыва і да наступлення ўстойлівага дажджлівага восеньскага надвор’я альбо ўтварэння новага снежнага покрыва забараняецца выпальваць сухую траву, ржэў­нік і салому на лугах і палях, разводзіць вог­нішча ў лясах і на тарфяных масівах, у месцах з травой, якая падсохла. Вырашана таксама стварыць механізаваны атрад у складзе двух цяжкіх бульдозераў, экскаватара і трала для забеспячэння ін­жынерных мерапрыемстваў пры тушэнні пажараў на тарфяніках.

Персанальная адказнасць за арганізацыю тушэння і своечасовую яўку рабочай сілы і тэхнікі да месца ўзгарання ўскладзена на кіраўнікоў арганізацый, старшынь сельскіх і Свірскага пасялковага выканаўчых камітэтаў. Аператыўнае ж кіраўніцтва за правядзеннем мерапрыемстваў па папярэджанні, лакалізацыі і ліквідацыі пажараў у лясах і на тарфяных масівах даручана камісіі па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама А. М. Чарняўскі. Зацверджаны таксама канкрэтны план асноўных мерапрыемстваў з дваццаці чатырох пунктаў па падрыхтоўцы да пажаранебяспечнага перыяду 2012 года.