Да людзей — з адкрытым сэрцам

68

Да людзей - з адкрытым сэрцам

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму ДУ “Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” аказвае сацыяльна-бытавыя і даўрачэбныя паслугі непрацаздольным грамадзянам, часткова ці поўнасцю страціўшым здольнасць да самаабслугоўвання. Працуе тут 95 сацыяльных работнікаў. Гэта людзі не выпадковыя ў сваёй прафесіі. Яны павінны ўмець суперажываць, быць цярплівымі, міласэрнымі. Так здараецца, што сацработнікі аказваюць  звычайна значна больш паслуг, чым ім неабходна па сваіх функцыянальных абавязках. Яны з часам увогуле становяцца да сваіх бабулькаў  і дзядулькаў самымі блізкімі людзьмі, якіх яны паважаюць, без якіх не ўяўляюць свайго жыцця. Менавіта такой з’яўляецца да сваіх падапечных Марына Вітольдаўна Іванец, якая абслугоўвае 13 пажылых грамадзян, у тым ліку 5 інвалідаў, пражываючых у г. Мя­дзел. Шчыруе жанчына ў гэтай сферы ўжо 20 год і іншай работы для сябе не ўяўляе. Такі ж працоўны стаж і ў Ганны Іосіфаўны Караткевіч, Надзеі Мікалаеўны Калбун. Звыш 15 год свайго жыцця прысвяцілі гэтай прафесіі Інэса Іванаўна Грузд, Алена Аляксееўна Грышкевіч, Валянціна Георгіеўна Грышкевіч, Вольга Мікалаеўна Шчуцкая, Таццяна Вячаславаўна Штура. Крыху больш 3 год, як прыйшла ў сацыяльную службу Зінаіда Мікалаеўна Рыжая, а паспела ўжо зарэкамендаваць сябе са станоўчага боку. Яна па адукацыі медык, а таму, акрамя стандартных паслуг, можа аказаць і медыцынскую дапамогу: зрабіць укол, перавязку, растлумачыць  прызначэнне таго ці іншага лякарства. Па ўсім бачна, нераўнадушная жанчына прыжывецца ў нашай службе.

За I паўгоддзе бягучага года аддзяленнем сацыяльнай дапамогі на даму аказаны сацыяльна-бытавая дапамога і кваліфікаваны догляд 864 непраца­здольным і пажылым грамадзянам. У тым ліку 5 інвалідам і 13 удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, 183 адзінокім грамадзянам пажылога ўзросту, 34 малазабяспечаным адзінокім грамадзянам і 25 — малазабяспечаным адзінока пражываючым грамадзянам пажылога ўзросту.  Бясплатна паслугамі аддзялення скарысталіся 52 чалавекі, на платнай аснове — 812. А ўвогуле ў раёне надомным абслугоўваннем ахоплена 77,5%  населеных пунктаў ад іх агульнай колькасці.

Для таго, каб сацыяльныя работнікі маглі лягчэй дабрацца да аддаленых маланаселеных пунктаў, скараціць час знаходжання ў дарозе і больш якасна абслугоўваць сваіх падапечных, 80 чалавекам выдзелены веласіпеды. А ў верасні мінулага года з гэтай мэтай набылі за кошт дабрачыннай дапамогі 3 скутары.

На базе аддзялення з чэрвеня 2011 года на тэрыторыі Свірскага пасялковага выканаўчага камітэта пачаў працаваць сацыяльны пункт. Адкрыццё яго дазволіла палепшыць інфармацыйна-растлумачальную работу сярод насельніцтва. У тым ліку па аказанні дапамогі па зборы дакументаў на атрыманне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, пастаноўкі на надомнае абслугоўваенне, аказанне гуманітарнай дапамогі і інш.

З мэтай паляпшэння якасці надомнага абслугоўвання з 1 сакавіка 2012 года на тэрыторыі Слабодскага сельсавета ўведзена новая форма работы “сямейны падрад”. Муж і жонка Падгайскія Валянцін Вітальевіч і Ірына Усцінаўна абслугоўваюць 20 чалавек. А прадастаўляе сямейная пара такія паслугі, як апрацоўка канём прысядзібнага ўчастка, абкошванне дваровай тэрыторыі, уборка жылога памяшкання, дастаўка прадуктаў, лекаў і г. д.

С. ЧАРНЯЎСКАЯ.

Загадчыца аддзялення

сацыяльнай дапамогі на даму

ДУ “Мядзельскі ТЦСАН”.