Чыя картка біта?

130

57У апошні час рэзка павялічылася колькасць кра­дзяжоў з выкарыстаннем камп’ютэрнай тэхнікі. Не застаўся, на жаль, убаку і наш раён. Калі ў 2008-2009 гадах зарэгістравана па аднаму злачынству такой катэгорыі, то за першае пагоддзе 2010-га — ужо 7. Адзіным спосабам крадзяжу пакуль з’яўляецца ўвядзенне ў камп’ютэрную сістэму ілжывай інфармацыі аб выкарыстанні пластыкавай банкаўскай карткі  яе ўтрымальнікам, персанальнага ідэнтыфікацыйнага нумара ПІН-ко­да з несанкцыянаваным доступам.

Следчым аддзелам папярэдняга даследавання ў чэрвені 2010 го­да РАУС узбуджаны крымінальныя справы ў адносінах да жыхароў раёна К. і Ш. па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 212 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У абодвух выпадках жанчыны атрымалі  доступ  да інфармацыі карт-рахункаў уладальнікаў банкаўскіх пластыкавых картак у банкаматах у г. Мя­­дзел і в. Нарач, пасля скарысталіся ўкрадзенымі грашовымі сродкамі. Злачынцы бы­лі хутка выяўлены.

Адзначым, што банкаўскія пластыкавыя карткі былі папярэдне ўкра­дзены, а персанальныя ідэнтыфікацыйныя нумары ПІН-коды захоўваліся там жа, што дазволіла без асаблівых цяжкасцей імі пакарыстацца. Гэта сведчыць пра тое, што ўладальнікі картак маюць нізкі ўзровень разумення інфармацыйнай бяспекі, што, у сваю чаргу, сведчыць пра недастатковую растлумачальную работу банкаў пры за­ключэнні дагавораў карт-рахункаў.

Звяртаем вашу ўвагу, што разам з банкаўскай пластыкавай карткай вы атрымліваеце канверт, дзе ўт­рымліваецца асабісты сакрэтны код для карыстання банкаматам. Ні пры якіх абставінах не паведамляйце яго пабочным асобам, у тым ліку і супрацоўнікам банка. Запомніце яго альбо запішыце без па­значэння і захоўвайце ў месцы, даступным толькі вам. І ні ў якім разе не пакідайце асабісты сакрэтны код на пластыкавай картцы!

В. ХРАПАН.

Спецыяліст першай катэгорыі

СА ПР РАУС.