Чым запомніўся адыходзячы 2013 год?

70

Чым запомніўся адыходзячы 2013 год?НАПРЫКАНЦЫ адыходзячага года многія з нас аналізуюць зробленае, узгадваюць усё добрае, што адбылося, будуюць планы на будучае. І сапраўды, якім быў 2013 год, чым запомніўся? А што хочам, каб прынёс год наступны, чаго ўвогуле чакаем ад яго? Такія пытанні адрасавалі асобным жыхарам Мядзельшчыны:

Людміла ГЕРМАНОВІЧ, галоўная медсястра ПУП “Турыстычны комплекс “Нарач”:

— Асабіста я на Нарачы толькі сем месяцаў. Прыехала сюды з Мінска, дзе была хірургічнай

медсястрой у ваенным шпіталі, затым тры гады працавала ў санаторыі “Лясное”. З першых дзён прабывання на Мядзельшчыне ўсім сэрцам палюбіла гэты цудоўны край, яго жамчужыну — возера Нарач, шчырых, сардэчных людзей. Месцам работы персаналу турыстычнага комплексу з’яўляецца сучасны медыцынскі корпус, які адкрыўся ў кастрычніку 2012 года. Таму на працягу 2013 даводзілася асвойваць новыя працэдуры, абсталяванне. А ўвогуле мяне задавальняе выдатная матэрыяльная база, дружны і зладжаны калектыў на чале з дырэктарам Сяргеем Уладзіміравічам Роўдам, яго намеснікам па медыцынскай частцы Станіславам Станіслававічам Арцімовічам. Вельмі хочацца, каб у наступным 2014 годзе наш турыстычны комплекс быў загружаны поўнасцю. Каб былі запатрабаванымі ўсе медыцынскія паслугі, якія можам аказваць адпачываючым. Тым больш, што неабходныя ўмовы для гэтага ёсць, ды і навакольная прырода спрыяе цудоўнаму баўленню вольнага часу.

Наталля КРЫВЕНЬКАЯ,

 намеснік дырэктара

магазіна “Еўраопт” к. п. Нарач:

Чым запомніўся адыходзячы 2013 год?— Што датычыць работы, то адыходзячы год у гэтым плане стаў для мяне адметным. Працавала ў магазіне “Еўраопт” ў Мядзеле. А калі такі магазін пачынаў адкрывацца ў курортным пасёлку, атрымала запрашэнне на работу сюды. Тут чакала мяне новая пасада — намесніка дырэктара, якая прадугледжвала, вядома, іншыя службовыя абавязкі, а разам з імі павелічэнне заработнай платы. У сямейным жыцці таксама ўсё задавальняе. Радуюць сыны. Старэйшы Яўген — навучэнец Пастаўскага каледжа, малодшы Аляксей — яшчэ сямікласнік.

Хачу павіншаваць з надыходзячым Новым годам сваіх родных, сяброў і ўсіх жыхароў сінявокай Мядзельшчыны. Жадаю здароўя, поспехаў, здзяйснення запаветных мар. Што чакаю ад 2014 года? Вядома ж, стабільнасці, паляпшэння дабрабыту. Каб дома ўсё ладзілася, у дзяцей усё складвалася добра. Каб наш магазін быў запатрабаваным як у мясцовых жыхароў, так і гасцей Нарачанскага краю, прыносіў стабільны даход.

Дзяніс МАЛЬКО, інжынер інспекцыі дзяржпажнагляду раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, старшы лейтэнант унутранай службы:

— Паколькі працую ў інспекцыі дзяржпажнагляду, шмат увагі ўдзяляю прафілактыцы пажараў. Пастаянна сустракаюся з Чым запомніўся адыходзячы 2013 год?рознымі катэгорыямі насельніцтва, у тым ліку з дзецьмі. Расказваю пра беды, якія нясе агонь, заклікаю выконваць правілы пажарнай бяспекі. І ў тым, шйперш, інспекцыі дзяржпажнагляду.

У асабістым жыцці таксама адбыліся станоўчыя змены. Нарадзіўся сынок Мікіта, які з кожным днём усё больш радуе мяне з жонкай. У к. п. Нарач уступілі ў кааператыў “Прыбярэжны-2011”. Так што ёсць надзея, што ў перспектыве будзем мець сваё жыллё. Адзначыў 25-годдзе, а брат Юра — 20-годдзе з дня нараджэння. Дарэчы, ён заканчвае ў наступным годзе медыцынскі каледж, а таму хачу, каб у яго ўсё склалася належным чынам. Мама ўдзельнічае ў конкурсе “Выхавальнік года”, які пачаўся ў снежні 2013 і працягнецца ў 2014 годзе. Вельмі хачу, каб яна стала пераможцай. А ўсім сваім блізкім і знаёмым жадаю здароўя, утульнасці і сямейнага цяпла.

Юрый МЯРКУЛАЎ,

жыхар г. Мядзел:

Чым запомніўся адыходзячы 2013 год?— 2013 год для мяне адметны ў плане асабістага жыцця і грамадскай дзейнасці. Нарэшце ў райцэнтры з’явіўся памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам, якія выконвалі воінскі абавязак у многіх краінах. А да 15 лютага 2014 года плануем устанавіць непадалёку ад яго на пастаменце баявую машыну дэсанту. Радуе, што змаглі згуртаваць касцяк і стварыць членства ў раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. Не так даўно мяне абралі старшынёй раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. А таму пастараюся, так як наступны і пазанаступны гады юбілейныя, больш увагі удзяляць удзельнікам вайны, салдацкім удовам, падтрымліваць маральна пенсіянераў, шмат год свайго жыцця прысвяціўшых руплівай працы ў розных галінах народнай гаспадаркі. У асабістым жыцці радуюць дзеці. Старэйшая Алеся — маёр міліцыі, Саша — капітан Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Абедзве маюць сем’і, па сыночку. Унукі Ілья і Глеб — нашы з жонкай радасць і гонар. Спадзяёмся выдаць замуж у наступным годзе і малодшую дачку. Увогуле ад надыходзячага года чакаю толькі добрага і светлага. Няхай ён такім і будзе!

Нэллі ЖАРСКАЯ, настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Занарацкай сярэдняй школы:

Чым запомніўся адыходзячы 2013 год?— Задаволена тым, што пасля дэкрэтнага адпачынку нарэшце выйшла 1 верасня на працу. За час, пакуль была дома, паспела засумаваць па школе, вучнях. Мне сапраўды не хапала позірку іх цікаўных вачэй, адкрытых сэрцаў. Парадавалася і спатканню з калегамі. Школа дае цудоўную магчымасць самаўдасканальвацца і развівацца, адчуваць сябе творчай асобай. Разам з мужам, адзіным мужчынам у нашым до¬ме, выхоўваем дзвюх дачушак — пяцігадовую Арыну і трохгадовую Паліну. Кожны іх невялічкі поспех прыносіць нам, бацькам, вялікую радасць.

Ад Новага года хачу, каб усе блізкія былі здаровыя і шчаслівыя, жылі доўга-доўга, сагравалі нас сваім цяплом. Каб 2014 год быў увогуле ўдалым, прыносіў толькі прыемныя моманты. На першы план для мяне асабіста выходзіць сямейны дабрабыт. Калі паміж блізкімі людзьмі згода і ўзаемаразуменне, павага і любоў — даражэй гэтага нічога няма. Шчыра віншую ўсіх са святам, жадаю спакою, міру і дабра.

 

 

Ірына ШАДУРКА,

фармацэўт аптэкі № 232

г. Мядзел:

Чым запомніўся адыходзячы 2013 год?— АДЫХОДЗЯЧЫ год для мяне быў насычаны рознымі неардынарнымі падзеямі. Закончыла вучобу ў Магілёўскім дзяржаўным медыцынскім каледжы па спецыяльнасці фармацыя. Потым было размеркаванне, нечаканае для мяне. Атрымала накіраванне працаваць на Мядзельшчыну. Адразу вельмі засмуцілася. Чула пра азёрны край, а вось бываць тут не даводзілася. Хвалявалася, як прымуць мяне ў незнаёмым баку, палохала і тое, што далёка ад дому. Нарадзілася і вырасла ў аграгарадку Крывічы, што ў Салігорскім раёне. Але зараз разумею, што ўсе гэтыя хваляванні былі дарэмнымі. Сустрэлі мяне гасцінна. Даволі хутка знайшла кватэру. Працую фармацэўтам аптэкі нумар 232, якая знаходзіцца ў паліклініцы горада Мядзел. Удзячна лёсу, што трапіла менавіта сюды, бо тут мяне ўсё задавальняе.

Асобна хачу сказаць пра Нарачанскі край. Гэта сапраўднае цуда прыроды. Зачараваў ён мяне сваёй прыгажосцю, азёрамі і непаўторнымі ландшафтамі. Больш таго, жывуць тут гасцінныя, шчырыя, працавітыя і добразычлівыя людзі.

Ад Новага года чакаю толькі добрага. Хачу, каб у ім не раслі цэны, як грыбы, каб былі здаровымі мае бацькі, родныя і блізкія людзі. Каб будучы год быў таксама багатым на радасныя падзеі. Ёсць мэты, якіх хочацца дасягнуць, але пра іх расказваць не буду, каб не сурочыць.

Падрыхтавалі

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ і Георгій Прысмакоў (фота).