Чым запомніўся ўрок Прэзідэнта?

323

Ларыса ЗЕЛЯНКЕВІЧ, настаўніца рускай мовы і літаратуры Занарацкай СШ, класны кіраўнік 11 класа:

• Вучні 10-11 класаў нашай школы ў першы дзень верасня сталі ўдзельнікамі знакавага мерапрыемства — адкрытага ўрока Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, прысвечанага Году гістарычнай памяці. Пераканана, што ніхто з іх не застаўся абыякавым да дыялогу, які адбыўся паміж кіраўніком дзяржавы і маладымі людзьмі — навучэнцамі школ, гімназій, каледжаў, ліцэяў, вышэйшых навучальных устаноў.

Размова была адкрытай, даверлівай, усім зразумелай. Прэзідэнт расказваў пра мінулае Беларусі, яе сучаснае і будучае, проста і шчыра адказваў на пытанні юнакоў і дзяўчат. Лічу, што ўрок, які адбыўся, даў магчымасць маладым людзям задумацца аб сваёй місіі ў захаванні гістарычнай памяці дзядоў і прадзедаў і развіцці беларускай дзяржавы. Бо пакуль мы шануем, беражом мінулае, нашу багатую гістарычную і культурную спадчыну, грамадства жыве, удасканальваецца. Нездарма ж кажуць, што без ведання мінулага — няма паспяховай будучыні. І абавязак маладых памятаць пра гэта.

***

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі-інтэрната Мядзела, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Кацярына Клімовіч: