Чым вы назапасіліся на зіму?

157

Чым вы назапасіліся на зіму?ЧАСТА можна ўбачыць у горадзе бяздомных сабак, якія ў пошуках ежы бегаюць па вуліцах і дваровых тэрыторыях. Яны выцягваюць смецце з урнаў і забруджваюць наваколле. Яшчэ горш, калі гойсаюць зграямі, брэшуць. Тут не толькі дзецям страшна, але і дарослым становіцца не па сабе. Як адносяцца да такой з’явы жыхары райцэнтра? Мы высвятлялі гэта на сайце газеты «Нарачанская зара» www.narachanka.by, прапанаваўшы наведвальнікам пытанне пра бадзялых сабак. 28 чалавек, 55 працэнтаў ад агульнай колькасці тых, хто вырашыў выказаць сваё меркаванне, лічаць, што праблема ў абыякавасці кожнага з нас, 13 чалавек (25 працэнтаў) — адсутнасці ў горадзе спецыяльнага гадавальніка для такой жывёлы. А 10 чалавек (20 працэнтаў) сцвярджаюць, што гэта сведчанне дрэннай працы адпаведнай службы камунгаса.

Зараз праводзіцца чарговае апытанне: «Чым вы назапасіліся на зіму?». Калі ласка, пакіньце свой адказ.