«Беларускае адзенне: ад мінулага да сучаснага»

326

У Мядзельскім музеі Народнай славы АДКРЫТА ВЫСТАВА «Беларускае адзенне: ад мінулага да сучаснага». На ёй дэманструюцца мужчынскія і жаночыя шляхецкія касцюмы, народныя строі і сучаснае адзенне з ільну. Наведвальнікі маюць магчымасць сфатаграфавацца ў народным ці шляхецкім убранні. А на выставе «Музыка гістарычных сядзіб» можна паслухаць творы беларускіх кампазітараў 19 стагоддзя, даведацца шмат цікавага пра іх аўтараў.