Будслаўскі фэст-2019

361

Будслаўскі фэст-2019Традыцыйны будслаўскі фэст адбудзецца сёлета 5-6 ліпеня. У гэтыя дні згодна з дазволам, атрыманым паводле рашэння Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 22 мая 2019 года № 363 і адпаведнага распараджэння старшыні раённага выканаўчага камітэта ад 25 чэрвеня гэтага года № 126-р у аграгарадку Будслаў пройдуць святочныя мерапрыемствы ў гонар прастольнага свята Будслаўскага абраза Маці Божай.

Пачнецца ўрачыстасць сустрэчай і прывітаннем пілігрымаў новым кусташам санктуарыя ў першы дзень фэсту ў 13 гадзін. У праграме — розныя набажэнствы, у тым ліку Святая Імша з працэсіяй вакол святыні са свечкамі апоўначы. Завершыцца фэст на другі дзень у 10 гадзін Святой Імшой і Эўхарыстычнай працэсіяй з заключным благаслаўленнем вернікаў.
Удзельнікі святочнага мерапрыемства, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы падчас рэлігійнай урачыстасці, якая праводзіцца на працягу двух дзён у аграгарадку Будслаў, абавязаны кіравацца Законам Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.
На прастольнае свята Маці Божай Будслаўскай ад аўтавакзала “Мядзел” будуць адпраўляцца ў рэйс наступныя аўтобусы.
5 ліпеня 2019 года:
— “Мядзел—Будслаў” праз Сваткі, Княгінін у 15.00 і 18.20;
— “Мядзел—Будслаў” праз Дзягілі, Старыя Габы ў 18.50.
6 ліпеня 2019 года:
— “Мядзел—Будслаў” праз Сваткі, Княгінін у 06.35 і “Мядзел—Будслаў” праз Сіўцы ў 09.10.
Акрамя таго, 5 ліпеня будзе арганізаваны рух аўтобуса па маршруце “Стаянка Курчына—аг. Будслаў” з 16.00 да 24.00 і 6 ліпеня з 00.00 да 02.00 і з 06.00 да 14.00.

Наш кар.