Будслаўскі касцёл зачыняецца на рэстаўрацыю купала

263

Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале касцёла:

«Наш касцёл зачыняецца з 10 мая па 3 чэрвеня на рэстаўрацыю купала! Зачыняецца зусім, унутр нельга будзе патрапіць.

Спадзяемся, што да 3 чэрвеня паспеем скончыць, але магчыма, працы крыху зацягнуцца. Затое да Фэсту ўсё будзе гатова!»