Будслаўскі фэст пройдзе 1 і 2 ліпеня (праграма)

675

Згодна рашэння аблвыканкама ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць з 14 гадзін 1 ліпеня па 14 гадзін 2 ліпеня.

Праграма

1 ліпеня, пятніца

  • 14.00–17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў
  • 18.00 — святая Імша
  • 20.00 — Акафіст у выкананні хора Грэка-Каталіцкай Царквы
  • 20.30 — Марыйныя Нешпары
  • 23.30 — Працэсія са свечкамі з копіяй абраза Маці Божай
  • 24.00 — святая Імша

2 ліпеня, субота

  • 2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 9.00 — Фацімскі ружанец
  • 10.00 — выступы і прэзентацыі (рада па справах сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, выдавецтва «Pro Christo» і рэдакцыі каталіцкіх СМІ, Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas)
  • 11.00 — святая Імша і Эўхарыстычная працэсія

На працягу ўсяго фэсту цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай будзе даступны для ўшанавання вернікамі.

Праграма з партала Catholic.by (у праграме магчымы змены)

Фота з архіву «Нарачанскай зары»