Боль Афгана. Расказваем, як загінуў Іван Аніська

273

35 ГОД таму ў Афганістане загінуў наш зямляк — Іван Аніська з вёскі Конціненты. Каб дакладна даведацца, як гэта адбылося, іншы наш зямляк — воін-інтэрнацыяналіст Мікалай Калошка — праз сацыяльныя сеткі адшукаў відавочцаў. Яны падзяліліся ўспамінамі і фотаздымкамі. Ну а Мікалай падрыхтаваў матэрыял для газеты.
Ад рэдакцыі.

1 красавіка 1987 года падарвалася САУ 998-га артпалка 1-га самаходнага дывізіёна (бартавы нумар — 916). Загінулі механік-вадзіцель Аніська і наводчык Мамедаў.
998-мы артылерыйскі Стараканстанцінаўскі Чырванасцяжны ордэнаў Суворава і Багдана Хмяльніцкага полк у час вайны ў Афганістане дыслацыраваўся ў горадзе Кундузе, пасля вываду ў 1988 годзе і расфарміравання ў 2004-м — у Душанбэ. САУ 2С3 “Акацыя” — савецкая 152-міліметровая дывізіённая самаходная гаўбіца, баявая маса 27 з паловай тон, экіпаж 4 чалавекі, маса снарада — 43,56 кілаграма, максімальная далёкасць стральбы — 20 кіламетраў.

Вось што расказалі відавочцы.
Алег Сямёнаў (разведка):
— САУшки тогда с разведбатом в Баглане работали. Корректировка велась со стодвадцатипятки (боевая машина пехоты разведбата), которая стояла на холме у стадиона, корректировщиком был старлей то ли артполка, то ли с соседней заставы, но не с разведбата. Старлей приказал переехать на другое место, так как по ним с 6-й улицы духи сработали с безоткатки.
Віктар Кутаровіч:
— Наши (разведка) по дороге по колее мотались, а ваши (самоходка) с позиции меж дуванов задним ходом на дорогу выбирались. Не повезло пацанам, фугас на нас ставили, моя двадцатка метрах в ста до этого места в дуванах стояла, а я уже гражданский был (приказ об увольнении в запас вышел 25 марта).
Аляксандр Храпаў:
— Я тоже был в Баглане, стояли на 7-й улице. Когда САУшка подорвалась, то одного погибшего не могли достать, его нижним листом брони замотало…
Чалпамбек Бекелдзіеў:
— Это рядом с 9-й улицей, разбросало осколки метров на 25.
Канстанцін Даналагі:
— При взрыве переднюю часть где-то на метр подбросило (а вес самоходки 27 с половиной тонн), а парня, что был сверху, бросило на несколько метров. Фамилию не помню, а кличка по учебке — Гашналиев, ему переломало ноги и другие кости, наверное же, отбило все внутренности, но остался жив.

Боль Афгана. Расказваем, як загінуў Іван Аніська
Пераносяць астанкі Аніські і Мамедава

…Паводле афіцыйных дакументаў, Іван Аніська загінуў 2 красавіка 1987 года.

Мікалай КАЛОШКА,
воін-інтэрнацыяналіст з вёскі Чараўкі.