Стартавала дабрачынная кампанія «Збяром дзяцей у школу» Беларускага Чырвонага Крыжа

81

З 1 жніўня па 15 верасня Беларускі Чырвоны Крыж сумесна з арганізацыямі-партнёрамі праводзіць маштабную дабрачынную кампанію»Збяром дзяцей у школу».

Галоўная яе мэта кампаніі — сабраць канцылярскія тавары для вучобы кожнаму з падапечных: дзецям з сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзецям з інваліднасцю, дзецям з сем’яў бежанцаў, дзецям з сем’яў вымушаных мігрантаў з Украіны, а таксама іншым дзецям, якія маюць патрэбу ў дапамозе, паведаміла старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ірына Грышкевіч.

Як можна дапамагчы
1. Зрабіць ахвяраванне праз сістэму АРІП па кодзе акцыі 222;
2. Перадаць загадзя набытыя школьныя прыналежнасці праз валанцёраў у гандлёвых цэнтрах
3. Для бізнесу ёсць магчымасць арганізаваць збор ўнутры кампаніі або аказаць спонсарскую дапамогу.

 

Стартавала дабрачынная кампанія "Збяром дзяцей у школу" Беларускага Чырвонага Крыжа