Батанічны турызм

98

Батанічны турызмНЯДАЎНА ў рамках міжнароднага навуковага семінара «Стратэгія і метады батанічных садоў па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці прыроднай флоры» Нацыянальны парк «Нарачанскі» наведала група спецыялістаў — батанікаў і эколагаў Беларусі, Расіі і ЗША. Праграма экспедыцыйнага выезду была даволі насычанай. Госці ў суправаджэнні супрацоўнікаў інстытута эксперыментальнай батанікі і навуковага аддзела Нацпарку пабывалі ў батанічна значных каштоўных прыродных комплексах «Блакітныя азёры» і «Чарэмшыцы», наведалі навукова-турыстычныя аб’екты — дэндралагічны сад імя С. А. Гомзы і парк рэдкіх раслін, пазнаёміліся з дзейнасцю вучэбна-навуковага цэнтра «Нарачанская біялагічная станцыя імя Г. Г. Вінберга».

Асаблівую цікавасць у экскурсантаў выклікалі пасляледніковыя ландшафты Беларускага Паазер’я, разнастайнасць расліннасці і ахоўваемых відаў раслін.

Іх цікавіў таксама вопыт абуладкавання экатурысцкіх аб’ектаў і правядзення экскурсій на батанічныя тэмы.

Наш кар.