Атрымалі ўзнагароды і дарожнікі з Мядзельшчыны

246

27 кастрычніка ў Мінску з нагоды прафесійнага свята — Дня аўтамабіліста і дарожніка — ушаноўваліся работнікі дарожнай гаспадаркі краіны. Сярод адзначаных і прадстаўнікі філіяла ДЭУ № 66 РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр”. Нагрудным знакам адзнакі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь “Ганаровы транспартнік” узнагароджаны вадзіцель аўтамабіля Уладзімір Берняковіч. У бліжэйшы час нагрудны знак адзнакі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь “Ганаровы дарожнік” I ступені атрымае начальнік філіяла Віктар Буйко, які не прысутнічаў на ўрачыстым мерапрыемстве. Ганаровай граматай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь заахвочана праца начальніка планава-вытворчага аддзела гэтага ж прадпрыемства Андрэя Брэскага, а Падзякай Мінтранса — вадзіцеля аўтамабіля Віталія Глухоўскага.