Апавяшчальнік дапамог выратаваць жыццё

139

Першага жніўня ад грамадзяніна Ю. Давідовіча паступіла паведамленне пра пажар у 2-кватэрным доме па вуліцы Пушкіна г. Мядзел, у якім пражываюць У. С. Чарняўскі і Ю. В. Купрэвіч. Каля дзевяці гадзін вечара Купрэвіч пачуў сігнал апавяшчальніка з суседняй кватэры і адчуў пах дыму ў сябе ў пакоі. Выбегшы з кватэры, убачыў, што ўсе пакоі суседа запоўнены дымам, а ўваходныя дзверы зачынены з сярэдзіны. З іншымі людзьмі трапіў у дом, аднак з-за густога дыму яны не змаглі знайсці гаспадара. Прыбыўшыя пажарныя вынеслі з кватэры У. С. Чарняў­скага ў непрытомным стане і перадалі работнікам хуткай медыцынскай дапамогі. Пажар лік­відавалі на пачатковай стадыі. У выніку загарання пашкоджаны ложак з бялізнай. Пакоі і маёмасць не пацярпелі. У бягучым годзе ў раёне гэта другая станоўчая спрацоўка аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

А. ВАРАБЕЙ.

Старшы інспектар ІДПН РАНС,

маёр унутранай службы.