Алег Бароўка сустрэўся з жыхарамі Княгінінскага сельсавета

216

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка ў рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва сустрэўся з жыхарамі Княгінінскага сельсавета. Сустрэча адбылася ў сельвыканкаме.

Алег Алегавіч выступіў па тэме “Харчовая бяспека Рэспублікі Беларусь ва ўмовах эканамічных санкцый. Імпартазамяшчэнне як нацыянальны праект і комплексная стратэгія развіцця эканомікі”.

Абмеркавалі і праблемы, з якімі сутыкаюцца княгінінцы. У прыватнасці, гаварылі пра неналежную якасць вадаправоднай вады.

Алег Бароўка сустрэўся з жыхарамі Княгінінскага сельсавета

Падрабязнасці — у бліжэйшым нумары газеты.