У Мар’інай Горцы прайшоў абласны ўрачысты сход, прысвечаны Дню работнікаў сацыяльнай абароны. Ганаровую грамату абласнога Савета дэпутатаў атрымаў дырэктар Свірскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната К. М. Русак. Падзякамі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама заахвочаны медсястра Т. М. Свідовіч, санітарка Л. У. Ганчар. Адзначылі на свяце таксама намесніка прафарганізатара ўстановы Н. Г. Харашэй.