“Адна зямля”

217

“Адна зямля”У ХХ рэгіянальным фестывалі-конкурсе выканаўцаў эстраднай песні-“Адна зямля”, які сёлета праходзіў у Вілейцы, прынялі ўдзел тры выканаўцы з Мядзельшчыны. Гэта вучаніца Нарацкай СШ №2 Аляксандра Бабровіч, рабочы гаспадарчай групы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ян Рубанюк і хормайстр Нарацкага Цэнтра культуры і вольнага часу Вікторыя Багінская. У сваёй узроставай групе Вікторыя стала лаўрэатам ІІІ ступені, а Ян — ІІ ступені.